БЕЛ Ł РУС

Падатак з працэнтаў па дэпазітах: колькі плацяць нашы суседзі

12.11.2015 / 11:11

З 1 красавіка наступнага года пачне працаваць норма дэкрэта №7, якая прадугледжвае выплату падатку з даходу, атрыманага па дэпазіце. Калі грошы праляжалі на рублёвым дэпазіце менш за год ці на валютным — менш за два, то прыйдзецца выплаціць 13% з даходу, які паспеў зарабіць укладчык. Finance.tut.by паглядзеў, ці ёсць такая практыка ў суседніх краінах.

фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Плаціць падатак беларусам не прыйдзецца, толькі калі грошы ляжаць пад стаўку, якая не перавышае стаўку па дэпазітах да запатрабавання (цяпер каля 0,5% гадавых). Але наогул стаўкі падатку і ўмовы, пры якіх яго трэба выплачваць, ва ўсіх краінах розныя.

Так у Расіі падатак прыйдзецца плаціць толькі ў тым выпадку, калі працэнтная стаўка па ўкладзе перавышае памер стаўкі рэфінансавання Цэнтрабанка Расіі на 10. Ключавая стаўка Цэнтрабанка цяпер роўная 11%. Гэта значыць, пад падаткаабкладанне трапляюць ўклады са стаўкай вышэй за 21% гадавых. Праўда, з 1 студзеня 2016 года норма ўскладніцца: пад падаткаабкладанне патрапяць тыя ўклады, па якіх працэнты перавышаюць стаўку рэфінансавання на 5 працэнтных пунктаў.

Падатак утрымліваюць не са ўсяго прыбытку, а толькі з той розніцы, якая перавышае норму. Падатак ўтрымлівае сам банк. Важна і тое, што пры разліку завышанага даходу ўлічваецца намінальная, а не эфектыўная стаўка, што актуальна для дэпазітаў з капіталізацыяй адсоткаў. Для рэзідэнтаў стаўка складае 35%, а для нерэзідэнтаў — 30%.

У Літве такі падатак плацяць ужо з 1 студзеня 2014 года. Там працэнтны даход абкладаецца падаткам па агульнай стаўцы індывідуальнага падаходнага падатку — 15%. Пад дзеянне гэтай нормы трапляюць працэнты па дэпазітах у банках і іншых крэдытных арганізацыях, створаных у Літве ці ў іншай краіне Еўрасаюза.

Ва Украіне падаткаабкладанне прыбытку з дэпазітаў існуе ўжо некалькі гадоў. Але ў мінулым годзе былі змененыя правілы і укладчыкам трохі палегчылі жыццё: банкі сталі выступаць у якасці падатковых агентаў і самі выплачваюць падатак. Зараз супрацоўнікі банка падчас кожнага налічэння прыбытку па дэпазіце, будуць утрымліваць з яе 15% падатку. Адзін раз у месяц банк пералічвае ў бюджэт агульную суму ўтрыманых падаткаў, вылічаных з агульнай сумы даходаў укладчыкаў па дэпазітах у справаздачным месяцы.

Падатак на працэнтны даход па дэпазітах у суседніх краінах

Краіна Памер стаўкі падатку
Расія 35%
Польшча 19%
Літва 19%
Украіна 15%
Латвія 10%

У Латвіі падатак з даходу па дэпазітах самы нізкі сярод нашых суседзяў — 10%. Закон вызначае, што падатак утрымліваецца ў дзень атрымання прыбытку, гэта значыць, у момант выплаты працэнтаў. Падатак банкі ўтрымліваюць аўтаматычна.

Даход па дэпазітах у Польшчы прыраўноўваецца да агульных даходаў грамадзяніна і сумуецца з імі. Таму там плацяць за банкаўскія працэнты па прагрэсіўнай стаўцы падаходнага падатку. Але ў сярэднім стаўка складае 19%.

Наогул, у многіх краінах плацяць падатак з даходу па дэпазітах (напрыклад, у Германіі, Англіі, Іспаніі). Але ёсць і выключэнні. Скажам, у Эстоніі даход ад тэрміновых і накапляльных укладаў не абкладаецца падаходным падаткам.

Бываюць і нестандартныя варыянты падобнага падаткаабкладання. Вось у Ізраілі стаўку па розных дэпазітах вызначае падатковы орган ці ледзь не ў індывідуальным парадку. Гэта могуць быць і 15%, і 25%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула