БЕЛ Ł РУС

Сваякі прэзідэнта Венесуэлы арыштаваныя па справе аб наркотыках

12.11.2015 / 11:25

Reuters.com

Двое пляменнікаў жонкі прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура Сіліі Флорэс арыштаваныя ў Гаіці і адпраўленыя ў ЗША па абвінавачванні ў кантрабандзе наркотыкаў, паведамляюць амерыканскія СМІ.

Эфраін Антоніа Кампа Флорэс і Франсіска Флорэс дэ Фрэітас абвінавачваюцца ў змове з мэтай кантрабанды 800 кг какаіну ў Злучаныя Штаты.

Яны былі затрыманыя ў аэрапорце Порт-о-Прэнса пасля таго, як прыбылі з Венесуэлы на борце прыватнага самалёта. У абодвух маюцца дыпламатычныя пашпарты, але няма дыпламатычнай недатыкальнасці.

Па дадзеных выдання Wall Street Journal, Кампа Флорэс і Флорэс дэ Фрэітас спрабавалі дамовіцца аб адпраўцы какаіну ў ЗША праз Гандурас.

Пазней у чацвер арыштаваныя павінны паўстаць перад судом у Нью-Ёрку.

Сілія Флорэс лічыцца вельмі ўплывовай фігурай у венесуэльскім палітычным жыцці. У 1994 годзе яна дапамагла былому прэзідэнту краіны Уга Чавесу дамагчыся вызвалення з турмы пасля спробы перавароту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула