БЕЛ Ł РУС

У 6 краінах Еўропы затрымалі 15 ісламістаў, якія планавалі атакі

12.11.2015 / 20:10

Nashaniva.com

Паліцыя шасці еўрапейскіх краін арыштавала па меншай меры 15 членаў ісламісцкай ваенізаванай групоўкі, якая планавала атакі ў Паўночнай Еўропе і на Блізкім Усходзе.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву італьянскай паліцыі.

Патэнцыйныя тэрарысты былі затрыманыя ў Італіі, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Фінляндыі, Германіі і Швейцарыі.

Баевікі планавалі атакі супраць нарвежскіх і брытанскіх дыпламатаў на Блізкім Усходзе, а таксама палітыкаў у Нарвегіі.

У той жа час паліцыя не паведаміла ніякай дадатковай інфармацыі пра патэнцыйныя мэты або часовыя рамкі нападаў.

Падчас рэйду, у прыватнасці, былі затрыманыя прадстаўнікі тэрарыстычнай групы Rawti Shax, якая мела на мэце зрынуць курдскі ўрад на поўначы Ірака.

«Гэта было неверагодна складанае расследаванне, якое працягваецца ўжо на працягу пяці гадоў», — сказаў кіраўнік падраздзялення па антытэрарыстычнай дзейнасці і барацьбе з мафіяй Італіі Франка Роберт.

У цэлым было выдадзена 17 ордэраў на арышт, 15 падазраваным яны былі ўручаныя адразу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула