БЕЛ Ł РУС

Адзін з парыжскіх тэрарыстаў пранік у Еўропу праз Грэцыю як уцякач

14.11.2015 / 23:34

Nashaniva.com

Пакуль вядомыя асобы двух тэрарыстаў.

Першы нарадзіўся 21 лістапада 1985 у прыгарадзе Куркурона (20 кіламетраў ад Парыжа). З 2004 года ён з'явіўся на вачах у праваахоўных органаў, у 2010 быў пазначаны як ісламіст, аднак ні разу ў турме ён не знаходзіўся.

У другога тэрарыста быў знойдзены сірыйскі пашпарт, мужчына нарадзіўся ў 1980 годзе. На ўліку ў французскай паліцыі ён не стаяў.

У Еўропу ён пранік праз Грэцыю як уцякач. Грэчаскія памежнікі зарэгістравалі яго на востраве Лерас і ўзялі адбіткі пальцаў, па якіх яго і ідэнтыфікавалі.

Тэрарысты выкарыстоўвалі паясы смяротнікаў на аснове пераксіду ацэтону.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула