БЕЛ Ł РУС

Алянд назваў ворагам Францыі ІД, а не Асада

16.11.2015 / 22:21

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што ворагам Францыі з'яўляецца тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава», а не прэзідэнт Сірыі Башар Асад, перадае Reuters.

«У Сірыі мы нястомна шукаем палітычнага вырашэння праблемы, якая заключаецца не ў Башару Асадзе, а ў нашым ворагу ў Сірыі, якім з'яўляецца ІД», — сказаў ён.

Таксама ён заявіў, што тэракты, якія адбыліся ў Парыжы 13 лістапада, былі падрыхтаваныя ў Бельгіі.

«Тэракты былі спланаваныя ў Сірыі, а падрыхтаваны ў Бельгіі», — сказаў ён.

Дадзеныя заявы Аланд зрабіў у рамках свайго выступу ў кангрэсе Францыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула