БЕЛ Ł РУС

ФСБ Расіі: Прычынай крушэння самалёта А321 стаў тэракт

17.11.2015 / 11:27

Кіраўнік ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў паведаміў на сустрэчы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, што прычынай крушэння самалёта А321 ў Егіпце стаў тэракт.

Паводле яго слоў, на абломках лайнера выяўленыя сляды выбуховых рэчываў замежнай вытворчасці.

Самалёт авіякампаніі «Кагалымавія», што ляцеў рэйсам Шарм-эш-Шэйх — Санкт-Пецярбург, пацярпеў катастрофу над Сінайскім паўвостравам 31 кастрычніка. Загінулі ўсе 217 пасажыраў і 7 членаў экіпажу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула