БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка — прадстаўніку МВФ: Мы не будзем ламаць схему сацыяльнай дзяржавы

17.11.2015 / 11:39

Архіўнае фота, president.gov.by

У Беларусі не маюць намеру ламаць сваю схему сацыяльнай дзяржавы. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што падабаецца гэта фонду ці не, але «мы не маем намеру ламаць тую схему сацыяльнай дзяржавы, якая намі выпрацавана».

«Сэнс у тым, што мы не можам кінуць ніводнага дзіцяці, ніводнага старога, інваліда без дапамогі нашага грамадства, дзяржавы», — растлумачыў ён.

Усе астатнія прапановы фонду, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, абсалютна рэалізуюцца ў Беларусі. «Мы гатовы ў гэтым напрамку працягнуць працу», - сказаў кіраўнік дзяржавы і выказаў пажаданне, каб у выпадку дасягнення дамоўленасцяў не зацягваліся тэрміны. У гэтым сэнс сацыяльнай дзяржавы. Мы не можам іх проста выкінуць на абочыну дарогі, па якой мы ідзем».

Усе астатнія прапановы фонду, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, абсалютна могуць быць рэалізаваныя ў Беларусі.

«Мы гатовы ў гэтым напрамку працягнуць працу», - сказаў кіраўнік дзяржавы і выказаў пажаданне, каб у выпадку дасягнення дамоўленасцяў не зацягваліся тэрміны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула