Пуцін запатрабаваў узмацніць авіяўдары па Сірыі
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запатрабаваў узмацніць авіяўдары па тэрыторыі Сірыі пасля паведамлення ФСБ пра тэракт на борце А321, які пацярпеў крушэнне на Сінайскім паўвостраве, гаворыцца ў апублікаванай стэнаграме паседжання Рады бяспекі.
«Наша баявая работа авіяцыі ў Сірыі павінна быць не проста працягнутая. Яна павінна быць узмоцнена такім чынам, каб злачынцы зразумелі, што адплата непазбежна», — заявіў прэзідэнт Расіі.
Пуцін сказаў, што звернецца да Мінабароны і Генштаба, каб ведамства падрыхтавалі адпаведныя прапановы.