БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя прапануе прыраўняць электронныя цыгарэты да звычайных і накласці на іх такія ж абмежаванні

17.11.2015 / 13:42

Міністэрства аховы здароўя выступіла з ініцыятывай далейшага рэгулявання беларускага антытытунёвага заканадаўства. Адна з прапаноў тычыцца электронных цыгарэт — спецыялісты ведамства лічаць неабходным прыраўняць электронныя цыгарэты да звычайных і накласці на іх тыя ж забароны, што і на тытунёвыя вырабы.

— Зараз электронныя цыгарэты ніяк не рэгулююцца. Але ўсё больш навуковых даследаванняў пацвярджае іх шкоднае ўздзеянне на арганізм чалавека. Гэтым абумоўлена ініцыятыва Міністэрства аховы здароўя — увесці на іх ўзроставы цэнз, а таксама ўсталяваць такія ж абмежаванні, як і на звычайныя тытунёвыя вырабы — напрыклад, вызначыць месцы продажу і курэння, — распавяла Людміла Наройчык, намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Таксама ўнесены прапановы ўзмацніць жорсткасць патрабаванні да продажах тытунёвых вырабаў і пашырыць пералік грамадскіх месцаў, дзе курэнне забаронена. Прычым асноўны ўпор робіцца на поўную забарону курэння ў шэрагу грамадскіх месцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула