БЕЛ Ł РУС

Абама: Пуцін — «канструктыўны партнёр» у сірыйскім урэгуляванні

18.11.2015 / 07:37

Bloomberg

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заклікаў Расію перагледзець свае дзеянні ў Сірыі, назваўшы пры гэтым Уладзіміра Пуціна канструктыўным партнёрам у працэсе ўрэгулявання.

Выступаючы на саміце АТЭС у сталіцы Філіпін, прэзідэнт ЗША, акрамя іншых тым, закрануў сітуацыю ў Сірыі. Абама выказаў надзею на тое, што напад ісламістаў на Парыж паўплывае на дзеянні РФ у Сірыі.

На думку прэзідэнта ЗША, пасля парыжскай трагедыі падтрымка рэжыму Башара Асада можа перастаць быць для РФ прыярытэтам, а знішчэнне мэт экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» выйдзе на першы план.

Абама паабяцаў абмеркаваць гэтае пытанне з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Пры гэтым прэзідэнт ахарактарызаваў Пуціна як канструктыўнага партнёра ў перамовах па Сірыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула