Легенда сусветнага рэгбі памёр ва ўзросце 40 гадоў
Знакаміты рэгбіст, гулец новазеландскай каманды All Blacks Джона Лому памёр ва ўзросце сарака гадоў. Пра смерць Лому абвясціў новазеландскі саюз рэгбі.
На працягу сваёй кар'еры Лому прыняў удзел у 63 матчах за знакамітую каманду All Blacks. У 2007 годзе ён быў уведзены ў Міжнародную залу славы рэгбі.
Праз год пасля свайго дэбюту ў складзе прафесійнай каманды ў 1994 годзе, Лому адправіўся на чэмпіянат свету, дзе ажыццявіў сем спробаў у пяці матчах, у тым ліку чатыры ў паўфінале супраць Англіі.
Праз год пасля Кубка свету-1995 дактары выявілі ў Лому сур'ёзныя адхіленні ў працы нырак. Новазеландзец апынуўся на мяжы сыходу са спорту.
У 1998 годзе Лому зноў выйшаў на поле і здабыў для Новай Зеландыі перамогу на Гульнях Брытанскага садружнасці ў Куала-Лумпуры. А ў 1999 годзе ён прыняў удзел у сваім другім Кубку свету, зрабіўшы за турнір восем спробаў.
У 2004 яму была паспяхова праведзена аперацыя па перасадцы ныркі, донарам якой стаў фанат гульца.