БЕЛ Ł РУС

Крыніца ў следстве: Бомбу на А-321, імаверна, пранеслі супрацоўнікі аэрапорта Шарм-эль-Шэйх

18.11.2015 / 14:12

Выбуховая прылада, якая стала прычынай крушэння расійскага самалёта A321 на Сінайскім паўвостраве 31 кастрычніка, была выраблена з матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца пры прамысловай вытворчасці боепрыпасаў. Пра гэта паведамла «Інтэрфаксу» крыніца, знаёмая з ходам расследавання тэракту.

interfax.ru

«Верагодна, гэта была адна з разнавіднасцяў пластыту», - сказаў суразмоўца агенцтва, не ўказаўшы больш дакладнай характарыстыкі выбуховага прыстасавання.

Ён таксама пацвердзіў ранейшую версію пра тое, што бомба была абсталявана гадзіннікавым механізмам.

Арганізатары тэракту, выказаў здагадку суразмоўца агенцтва, ведалі пра традыцыйныя для чартараў затрымкі часу вылету, таму, хутчэй за ўсё, выбухоўку на борт пранеслі супрацоўнікі аэрапорта Шарм-эль-Шэйха пасля таго, як стаў вядомы дакладны час адпраўлення рэйса.

Крыніца «Інтэрфакса» паведаміда, што версія пра тэракт «паўстала практычна адразу».

«Аднак яна разглядалася нароўні з астатнімі, бо трэба было атрымаць стоадсоткавае пацверджанне першапачатковых здагадак спецыялістаў», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула