БЕЛ Ł РУС

Іспанскі суддзя патрабуе перапахаваць парэшткі Франка

20.11.2015 / 07:38

Іспанскі суддзя Бальтасар Гарсон апублікаваў петыцыю з патрабаваннем перапахаваць астанкі былога іспанскага дыктатара Франсіска Франка, пахаванага ў Даліне Загінулых недалёка ад Мадрыда.

Велізарны мемарыял у Даліне Загінулых быў пабудаваны ў асноўным у 1940-я і 1950-я гады ў асноўным рукамі зняволеных, многія з якіх ваявалі супраць Франка.

Гарсон прапануе ператварыць Даліну Загінулых у мемарыял ахвярам дыктатуры. У цяперашні час там знаходзіцца збудаваны па загадзе Франка мемарыял загінулым у грамадзянскай вайне ў Іспаніі.

У сваёй петыцыі суддзя таксама прапануе прыбраць з мемарыяльных могілак усе знакі эпохі Франка і дамагчыся ад уладаў афіцыйных прабачэньняў за гады дыктатуры.

Заклікі перапахаваць астанкі Франка гучалі і раней, аднак кіруючая ў Іспаніі Народная партыя выступае супраць гэтага.

Адкрыты ў 1959 мемарыял пад Мадрыдам задумваўся як помнік усім загінулым у вайне 1936—1939 гадоў, там пахаваныя каля 30 тысяч загінулых з абодвух бакоў канфлікту.

Аднак многія іспанцы сёння ўспрымаюць комплекс Даліна Загінулыя як напамін пра гады дыктатуры.

Заснавальнік Асацыяцыі за аднаўленне гістарычнай памяці ў Іспаніі Эміліа Сільва кажа, што ініцыятыва Бальтасара Гарсона добрая, хоць і не новая.

«Што сапраўды сур'ёзна, дык гэта тое, што ахвяры франкісцкага рэжыму павінны аплачваць утрыманне магілы дыктатара з сваіх падаткаў, — сказаў Эміліо Сільва. — Гэта амаль што дзяржаўная абраза».

20 лістападзе спаўняецца 40 гадоў з дня смерці дыктатара, які кіраваў Іспаніяй многія гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула