Лукашэнка і Нікаліч закладуць капсулу на будпляцоўцы комплексу «Мінск-Мір»
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч закладуць сёння капсулу на будпляцоўцы эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу «Мінск-Мір», якая сімвалізуе пачатак яго будаўніцтва.
Праект рэалізуецца з прыцягненнем сербскіх інвестараў. Аб'ект размесціцца на плошчы 320 га на тэрыторыі былога аэрапорта «Мінск-1».