БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Мядзведзеў распарадзіўся пра забарону куплі замежнага софту

20.11.2015 / 11:29

Старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб забароне закупак замежнага праграмнага забеспячэння для дзяржаўных і муніцыпальных патрэб. У паведамленні, апублікаваным на сайце ўрада РФ у пятніцу, 20 лістапада, заказчыкам прадпісваецца закупляць толькі расійскі софт.

Выключэнні дапускаюцца толькі ў тых выпадках, калі ПЗ з неабходнымі функцыянальнымі, тэхнічнымі і (або) эксплуатацыйнымі характарыстыкамі ў Расіі адсутнічае. Пры гэтым патрэбу ў адпаведным замежным софце неабходна абгрунтоўваць ў парадку, прадугледжаным федэральным законам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула