БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Мінск разлічвае ў 2016 г. сабраць кіраўнікоў былых югаслаўскіх рэспублік

20.11.2015 / 12:25

Мінск разлічвае ў 2016 годзе сабраць кіраўнікоў былых югаслаўскіх рэспублік. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам. Сустрэчы папярэднічаў удзел кіраўнікоў дзяржаў ва ўрачыстай цырымоніі закладкі памятнай капсулы ў знак пачатку будаўніцтва эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу «Мінск-Мір».

Аляксандр Лукашэнка і Таміслаў Нікаліч пагутарылі ў нефармальнай абстаноўцы. Кіраўнік Беларусі, у прыватнасці, адзначыў, што гэта будзе вельмі сімвалічна, калі ў будучым годзе тут змогуць сабрацца кіраўнікі рэспублік былой Югаславіі з важнай нагоды — будаўніцтва комплексу «Мінск-Мір».

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што сербскі бок акажа Беларусі дапамогу ў арганізацыі гэтай сустрэчы. Таміслаў Нікаліч у сваю чаргу распавёў, што пэўныя крокі па арганізацыі гэтай сустрэчы ўжо зробленыя. Напрыклад, у справе ўдзелу прэзідэнтаў Славеніі, Харватыі, Македоніі і Чарнагорыі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула