БЕЛ Ł РУС

Крэмль «абсалютна выключае» наземную аперацыю ў Сірыі

20.11.2015 / 20:51

У Крамлі «абсалютна выключаюць» магчымасць удзелу расейскіх вайскоўцаў у наземнай аперацыі ў Сірыі. Пра гэта распавёў журналістам прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

«Так, абсалютна. Гаворкі пра наземную аперацыю не ішло і не ідзе па-ранейшаму», — заявіў ён.

Аналагічную пазіцыю ў Крамлі выказвалі і некалькі дзён таму.

«Прэзідэнт Пуцін неаднаразова заяўляў пра тое, што Расія будзе абмяжоўвацца толькі ваенна-паветранай кампанентай, і што гаворкі пра сухапутную аперацыю не ідзе. Акрамя таго, хацеў бы нагадаць, што аперацыя ВКС Расіі ажыццяўляецца менавіта ў падтрымку сухапутнай наступальнай аперацыі узброеных сіл Сірыйскай Арабскай Рэспублікі», — сцвярджаў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула