Парашэнка прызначыў пажыццёвую стыпендыю бацькам Жызнеўскага
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паведаміў аб падпісанні ўказа аб заснаванні пажыццёвай стыпендыі памяці Героя Нябеснай Сотні, грамадзяніна Беларусі Міхала Жызнеўскага. Стыпендыя будзе выплачвацца ягоным бацькам.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны, пра гэта Парашэнка заявіў падчас сустрэчы з сем'ямі герояў Нябеснай Сотні 21 лістапада.