БЕЛ Ł РУС

Навумаў: Міліцыя настроеная на самыя-самыя мірныя дзеяньні

25.03.2008 / 14:48

з нагоды шэсьця апазыцыі на 25 Сакавіка.

Міністар унутраных справаў Уладзімір Навумаў заявіў, што рэакцыя міліцыі на шэсьце апазыцыі з нагоды 90-годзьдзя заснаваньня БНР 25 Сакавіка будзе залежаць «ад таго, якая зь іхнаго боку будзе рэакцыя». Пры гэтым, падкрэсьліў кіраўнік МУС, «мы як заўжды настроеныя на самыя-самыя мірныя і канструктыўныя дзеяньні». «Ад ступені іх парушэньняў [удзельнкіаў акцыі] будзе залежаць наша рэакцыя», — распавёў кіраўнік МУС.

Зь ягоных словаў, супрацоўнікі правахоўных органаў «цяпер прадпрымаюць усе намаганьні папераджальнага і растлумачальнага толку, што ёсьць дазволены маршрут: Акадэмія навук — плошча Бангалор».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула