БЕЛ Ł РУС

Цэны на камунальныя паслугі павысяцца

25.03.2008 / 17:52

Nashaniva.com

Пра гэта заявiў мiнiстар жыльлёва‑камунальнай гаспадаркi Ўладзiмер Белахвостаў.


Пра гэта 23 сакавiка ў эфiры тэлеканалу АНТ заявiў мiнiстар жыльлёва‑камунальнай гаспадаркi Ўладзiмер Белахвостаў.

«Лiчу, што ў 2008 годзе яшчэ паўстане пытаньне аб павышэньнi тарыфаў на жыльлёва‑камунальныя паслугi», — сказаў ён.

Паводле слоў мiнiстра, прычынай росту цэнаў i тарыфаў заўсёды зьяўляецца зьмяненьне сабекошту выпусканай прадукцыi, а ў мiнулым годзе адбыўся скачкападобны рост цэнаў на энэргарэсурсы, якiя выкарыстоўвае ў сваёй рабоце ЖКГ.

«Так, цэны для прадпрыемстваў ЖКГ на газ вырасьлi ў 1,9 раза, на электраэнэргiю — на 22 працэнты», — адзначыў Уладзiмер Белахвостаў.

Паводле «Звязды»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула