БЕЛ Ł РУС

У Расіі абвясцілі ў вышук былога віцэ-прэм'ера Альфрэда Коха

24.11.2015 / 13:31

Былога віцэ-прэм'ера расійскага ўрада Альфрэда Коха абвясцілі ў федэральны вышук. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Расія-24» са спасылкай на ФСБ. Іншага пацверджання гэтай інфармацыі няма.

У паведамленні тэлеканала гаворыцца, што Альфрэд Кох абвінавачваецца ў кантрабандзе карціны мастака Ісаака Бродскага. Сам Кох настойвае, што згодна з экспертызай, ён спрабаваў вывезці з Расіі карціну невядомага мастака.

Крымінальную справу аб кантрабандзе, фігурантам якога з'яўляецца Альфрэд Кох, распачалі ў красавіку 2014 года. Карціну канфіскавалі ў Коха ў аэрапорце Шарамецьева, калі ён ад'язджаў у Германію. Перашкаджаць яго выезду памежнікі не сталі. Кох сцвярджае, што экспертызы, праведзеныя па замове ФСБ, прызналі карціну падробкай, але ацанілі яе амаль у 200 тысяч расійскіх рублёў.

Альфрэд Кох жыве ў Германіі. Ён лічыць, што расійскім уладам не ўдасца дамагчыся яго экстрадыцыі. Кох моцна крытыкуе расійскі ўрад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула