БЕЛ Ł РУС

Эрдаган абмеркаваў збіты Су-24 з Абамам

25.11.2015 / 07:38

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абмеркаваў са сваім амерыканскім калегам Баракам Абамам знішчэнне турэцкімі знішчальнікамі расійскага знішчальніка-бамбавіка Су-24, якое выклікала вельмі рэзкую рэакцыю з боку Масквы.

Як паведамляюць інфармагенцтвы, па выніках тэлефоннай размовы два прэзідэнты сышліся ў меркаванні, што неабходны план дзеянняў, які дапаможа прадухіліць паўтарэнне падобных інцыдэнтаў.

Раней Эрдаган заявіў, што турэцкія знішчальнікі дзейнічалі ў поўнай адпаведнасці з правіламі, а расійскі самалёт праігнараваў папярэджанні пра набліжэнне да мяжы дзесяць разоў за пяць хвілін.

У сваю чаргу Абама, адзначыў, што Турцыя, як і любая краіна, мае права на абарону тэрыторыі. На думку Абамы, цяпер галоўнае - прыняць меры, якія перашкаджаюць эскалацыі адносін паміж Расіяй і Турцыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула