Самалёты Мінск — Запарожжа пачнуць лётаць з 30 лістапада
Украінская авіякампанія «Матор-Січ» будзе лётаць у Беларусь з Запарожжа і назад штодня. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».
Першы рэйс авіякампанія выканае 30 лістапада — самалёт з Запарожжа ў Мінск прыляціць у 10.00. Перавозкі будуць выконвацца самалётам АН-140.
Рэйс Запарожжа — Мінск — Запарожжжа будзе штодзённым.
Вылет з Украіны — 06:45, прылёт у Мінск — у 10:00. Вылет з Мінска — 15:00, прылёт у Запарожжжа - 16:15. Час мясцовы.