БЕЛ Ł РУС

Кампанія «Бюсцье» заклікала жанчын да агрэсіўнай сэксуальнасці

25.11.2015 / 13:28

фота прэс-службы «Бюсцье»

Кампанія «Бюсцье» прэзентавала лукбук новай калекцыі. Як гаворыцца ў прэс-рэлізе, упор у ёй зроблены на «агрэсіўную сэксуальнасць».

Нуарныя вобразы ад брэндаў Myscticite і Croisette, выкананыя ў чорных карунках і саціне, дэкараваныя вышыўкай і аксамітнымі прынтамі. У калекцыі прадстаўлены таксама кашулі і піжамы ў класічных восеньскіх колерах: чорным, шакаладным і чырвоным.

Трэндам новага сезону сталі бандажныя элементы, паясы і падвязкі.

«Бюсцье» — сетка мультыбрэндавых крам моднай жаночай бялізны, купальнікаў, хатняга і пляжнага адзення, належыць кампаніі «Дзікая архідэя».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула