БЕЛ Ł РУС

Лаўроў: Расія не мае намеру ваяваць з Турцыяй

25.11.2015 / 15:41

tass.ru

Расія не мае намеру ваяваць з Турцыяй у сувязі з тым, што адбылося напярэдадні з расійскім самалётам Су-24, аднак перагледзіць адносіны c Анкарой, заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.

«Ваяваць з Турцыяй мы не збіраемся, стаўленне да турэцкага народу не змянілася, у нас узнікаюць пытанні да дзеянняў цяперашняга турэцкага кіраўніцтва», — растлумачыў Лаўроў.

Кіраўнік МЗС паведаміў, што ў расійскіх уладаў няма планаў наносіць візіты ў Турцыю і прымаць прадстаўнікоў Турцыі ў Маскве.

У аўторак было абвешчана, што Сяргей Лаўроў адмяніў візіт у Турцыю, які быў запланаваны на сераду. У ходзе візіту Лаўроў павінен быў абмеркаваць сітуацыю ў Сірыі з міністрам замежных спраў Турцыі Меўлютам Чавушаглу.

Аднак кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін правялі гутарку па тэлефоне, пасля чаго Лаўроў і зрабіў гэтыя заявы.

Паводле слоў Лаўрова, Масква не выключае, што напад турэцкіх ВПС на расійскі Су-24 была «спланаванай правакацыяй».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула