БЕЛ Ł РУС

Турэцкія вайскоўцы апублікавалі аўдыёзапіс папярэджанняў Су-24

26.11.2015 / 07:30

Турэцкія вайскоўцы апублікавалі аўдыёзапіс, на якім, як яны сцвярджаюць, чутныя папярэджанні расійскаму Су-24 перад тым, як ён быў збіты турэцкім знішчальнікам.

На аўдыёзапісе чуваць, як мужчынскі голас на англійскай мове папярэджвае: «Вы набліжаецеся да паветранай прасторы Турцыі». «Змяніце кірунак. Неадкладна павярніце у паўднёвым напрамку», — кажа мужчына.

Расійскі бамбардзіроўшчык Су-24 быў збіты ў аўторак у раёне сірыйска-турэцкай мяжы — па сцвярджэннях турэцкага боку, пасля перасячэння мяжы і неаднаразовых папярэджанняў.

Пілоты катапультаваліся, камандзір экіпажа Алег Пяшкоў загінуў у паветры падчас палёту на парашуце ў выніку агню з зямлі.

Штурману Канстанціну Мурахціну ўдалося шчасліва прызямліцца і дабрацца да вайскоўцаў сірыйскай урадавай арміі.

Падчас пошукава-выратавальнай аперацыі расійская армія панесла новыя страты - быў падбіты і пазней падарваны верталёт Мі-8, загінуў марскі пяхотнік Аляксандр Пазыніч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула