БЕЛ Ł РУС

У выніку падзення Мі-8 на лёд Енісея загінулі 12 чалавек

26.11.2015 / 09:47

Nashaniva.com

У выніку крушэння верталёта Мі-8 авіякампаніі «Турухан» у Краснаярскім краі (Расія) загінулі не менш за 12 чалавек.

Верталёт разбіўся неўзабаве пасля ўзлёту ў 10 кіламетрах ад горада Ігарка. Транспартны сродак ўпаў на лёд ракі Енісей. Сярод загінулых — дзевяць пасажыраў і тры члены экіпажа.

На борце верталёта знаходзіліся вахтавыя рабочыя.

На борце знаходзіліся 25 чалавек: 22 пасажыры і тры члены экіпажа. «Верталёт упаў у Енісей, ляжыць на лёдзе. Ідзе эвакуацыя людзей», — паведамілі ТАСС у дзяжурнай частцы МУС па Туруханскім раёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула