БЕЛ Ł РУС

Макей сустрэўся з Райнерам Лінднэрам

26.11.2015 / 10:55

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў выканаўчага дырэктара Усходняга камітэта нямецкай эканомікі Райнера Лінднэра, які прыбыў у Беларусь на чале дэлегацыі дзелавых колаў Германіі, паведамляе прэс-служба беларускага ведамства.

У сустрэчы таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ФРГ Петэр Дэтмар.

У цэнтры ўвагі размовы знаходзіліся пытанні беларуска-германскага эканамічнага ўзаемадзеяння. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі аб магчымых шляхах актывізацыі супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў галіне гандлю, інвестыцый і вытворчай кааперацыі. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні шэрагу канкрэтных мерапрыемстваў эканамічнай накіраванасці, гаворыцца ў прэс-рэлізе беларускага МЗС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула