БЕЛ Ł РУС

За апошнія 12 месяцаў золатавалютныя рэзервы Расіі скараціліся на 56 млрд даляраў

26.11.2015 / 11:34

СГ

За апошнія чатыры тыдні золатавалютныя рэзервы Расіі скараціліся на 13,2 млрд даляраў да $364,1 млрд. Гэта выклікана перадусім далейшым падзеннем курса еўра, якое складае значную частку расійскіх рэзерваў.

Перад гэтым рэзервы тры месяцы раслі, дабавілася прыкладна 20 млрд даляраў.

Але калі браць агулам за апошнія 12 месяцаў расійскія рэзервы ссохліся на 56 млрд даляраў — з 420,6 млрд па стане на 14.11 2014 года да $364,1 млрд на 13 лістапада 2015 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула