БЕЛ Ł РУС

Мінскае «Дынама» выйграла ў «Вікторыі» ў матчы Лігі Еўропы УЕФА

26.11.2015 / 22:07

Першую перамогу ў групавым раўндзе Лігі Еўропы УЕФА атрымала мінскае «Дынама». 26 лістапада ў матчы 5-га тура беларуская каманда выйграла ў Барысаве ў чэшскай «Вікторыі» з лікам 1:0.

На трэцяй дадатковай хвіліне другога тайма вызначыўся Ненад Адамавіч, які паразіў вароты пасля таго, як галкіпер адбіў прабіты ім пенальці. 

Становішча каманд у групе Е: «Рапід» — 12 ачкоў (4 гульні; розніца мячоў 8-4), «Вільярэал» — 9 (4; 8-3), «Вікторыя» — 3 (5; 5-7), «Дынама» — 3 (5; 2-9).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула