БЕЛ Ł РУС

На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы беларус Стральцоў выйграў золата

27.11.2015 / 08:17

Беларускі цяжкаатлет Вадзім Стральцоў выйграў золата па суме дваябор'я на чэмпіянаце свету ў ЗША (Х'юстан) у вагавой катэгорыі да 94 кг. Наш суайчыннік паказаў вынік 405 кг (175 + 230).

Другое месца заняў Альмас Уцяшаў з Казахстана (402 кг), бронза дасталася яго суайчынніку Жасслану Кыдырбаеву (399 кг).

Аднаго кілаграма да подыума не хапіла яшчэ аднаму беларусу Аляксандру Венскелю (398 кг) - ён застаўся чацвёртым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула