БЕЛ Ł РУС

Справу Андрэя Лянкевіча адправілі на дапрацоўку

27.03.2008 / 10:14

Nashaniva.com

абноўлена

Нагадаем, што ўчора судзьдзя Алеан Лапцева запатрабавала, каб А. Лянкевіч прадставіў дакумэнты, што «Наша Ніва» — зарэгістраванае выданьне.

Нагадаем, што ўчора судзьдзя Алена Лапцева запатрабавала, каб А. Лянкевіч прадставіў дакумэнты, што «Наша Ніва» — зарэгістраванае выданьне.

На суд сёньня прыйшлі журналісты, калегі, галоўны рэдактар "НН", Аляксандар Мілінкевіч, Іна Кулей, Анатоль Лябедзька.

Паседжаньне доўжылася ня больш дзьве-тры хвіліны. Судзьдзя запытала, ці ёсьць дадатковыя дакумэнты. Яны былі перададзеныя. Потым судзьдзя спытала, ці мае нешта сказаць у абарону абвінавачаны. Андрэй Лянкевіч расказаў, што накіраваны некалькі лістоў у МЗС, у тым ліку ад World Press Photo і Асацыяцыі журналістаў Аўстрыі, сябрам якіх ён зьяўляецца.

Пасьля судзьдзя Алена Лапцева заявіла, што справа вернута ў РУУС на дапрацоўку. Лянкевіч пакуль адпушчаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула