БЕЛ Ł РУС

Пуцін увёў санкцыі супраць Турцыі

28.11.2015 / 20:47

Адмена бязвізавага рэжыму, забарона імпарту, забарона наймаць турак, палёты чартараў.

Kommersant.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін забараніў працадаўцам з 1 студзеня 2016 года прыцягваць на працу грамадзян Турцыі. Пра гэта сказана ва ўказе кіраўніка РФ, апублікаваным на сайце Крамля ў суботу, 28 лістапада.

Акрамя гэтага, прэзідэнт РФ абмежаваў дзейнасць турэцкіх арганізацый у Расіі, забараніў і абмежаваў знешнеэканамічныя аперацыі, якія прадугледжваюць ўвоз у Расіі асобных відаў турэцкіх тавараў.

Пералік тавараў, увоз якіх будзе абмежаваны, усталюе ўрад. Забарона не закране тавары, што ўвозяцца для асабістага карыстання ў аб'ёме, дазволеным правам Еўразійскага эканамічнага саюза.

Ураду Расіі ў мэтах бяспекі даручана ўзмацніць кантроль за дзейнасцю турэцкіх аўтаперавозчыкаў на тэрыторыі Расіі. Тураператарам, згодна з указам кіраўніка дзяржавы, варта ўстрымацца ад працы на турэцкім кірунку.

Акрамя таго, Кабмін РФ даручыў прыняць меры па забароне чартарных авіяперавозак паміж Расіяй і Турцыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула