БЕЛ Ł РУС

Назарбаеў заклікаў Расію і Турцыю памірыцца

30.11.2015 / 11:23

Nashaniva.com

Пра гэта кіраўнік РК заявіў у ходзе звароту да народа Казахстана, піша tengrinews.kz.

tengrinews.kz

Назарбаеў заявіў, што Казахстан заўсёды выступае за вырашэнне любых канфліктаў мірным шляхам.

«Я той чалавек, які шмат гадоў працаваў для таго, каб зблізіць пазіцыі Расіі і Турцыі. Зрабіць іх сяброўскімі. Пачынаючы з часоў прэм'ер-міністра Дэмірэля, пачынаючы з прэзідэнта Ельцына. І ўсё гэта, пабудаванае за шмат гадоў, можа пайсці дарэмна. Як бы цяжка ні было, трэба сумесна стварыць камісію, вызначыць вінаватых, пакараць, прызнаць памылкі і аднавіць адносіны. Я да гэтага заклікаю нашых сяброў і ў Расіі, і ў Турцыі», — заявіў Нурсултан Назарбаеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула