БЕЛ Ł РУС

Выйшла кніга «Каралі і пешкі: калабарацыя ў Беларусі ў час Другой сусветнай вайны»

2.12.2015 / 12:37

Nashaniva.com

Рэдакцыя часопіса Arche выдала па-беларуску манаграфію доктара філасофіі ўніверсітэта Хайфы (Ізраіль) Леаніда Рэйна «Каралі і пешкі: калабарацыя ў Беларусі ў час Другой сусветнай вайны».

Леанід Рэйн нарадзіўся ў Гомелі. У 1989 г. скончыў гомельскую школу. Пакінуў Беларусь у 1991 г.

З англійскай мовы яго кнігу пераклаў Вольф Рубінчык.

У кнізе зроблена спроба прааналізаваць калабарацыю як з’яву. Аналіз калабарацыі выяўляе таксама матывы паводзінаў людзей і рэакцыю грамадства, якое апынулася ў экстрэмальным, ненармальным становішчы.

Як знайсці кнігу — можна даведацца на сайце часопіса Arche.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула