БЕЛ Ł РУС

У Магілёве каля шматпавярховіка знайшлі цела 14-гадовай школьніцы

30.11.2015 / 15:14

 28 лістапада пад вокнамі дзевяціпавярховіка на бульвары Няскораных у Магілёве знайшлі цела 14-гадовай дзяўчынкі. Паводле папярэдніх звестак, смерць падлетка наступіла ад цялесных пашкоджанняў, атрыманых ад падзення з 9 паверха.

Эксперты высвятляюць усе акалічнасці таго вечара.

Школьніца засталася начаваць у цёткі, якая жыла на 9 паверсе, бо ехаць дадому было далёка, патлумачыла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Дзяўчынка выхоўвалася ў поўнай сям'і.

Канфіскаваныя рэчы загінулай, прызначаны шэраг экспертыз. Асаблівую ўвагу следчыя надаюць прычынам і ўмовам, якія спрыялі трагедыі, падкрэсліла Аксана Салянюк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула