БЕЛ Ł РУС

Расія узброіла бамбавікі ў Сірыі ракетамі «паветра-паветра»

30.11.2015 / 18:56

Расійскія знішчальнікі-бамбавікі Су-34 ўпершыню вылецелі на выкананне баявых задач у Сірыі з ракетамі класа «паветра-паветра» малой і сярэдняй далёкасці, паведаміў прадстаўнік Паветрана-касмічных сіл Расіі палкоўнік Ігар Клімаў.

Па словах Клімава, гэта было зроблена для абароны расійскіх самалётаў.

Як удакладніў прадстаўнік ВКС, ракеты «забяспечаныя галоўкамі саманавядзення і здольныя паражаць паветраныя цэлі на адлегласці да 60 кіламетраў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула