БЕЛ Ł РУС

Рэктар БДУ заўтра ладзіць сустрэчу са студэнтамі ў час, на які запланаваны Марш кахання і салідарнасці

1.12.2015 / 14:39

МН

У сераду, у 13:30, рэктар БДУ Сяргей Абламейка правядзе сустрэчу са студэнтамі, паведамляе сайт універсітэта.

На сустрэчы, якая пройдзе ў аўдыторыі 433 галоўнага корпуса «плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні студэнцкага жыцця», адзначаецца ў паведамленні. Трапіць на тэрыторыю БДУ змогуць толькі студэнты, у якіх ёсць студэнцкі білет ці службовыя пасведчанні супрацоўнікаў БДУ.

Раней паведамлялася, што на сераду, у 13:50, плануецца «Марш студэнтаў», які ладзіць супольнасць #студэнтысупраць. Студэнты планавалі пратэставаць супраць увядзення платы за пераздачу залікаў і іспытаў.

Фота sbmt.bsu.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула