БЕЛ Ł РУС

У Дортмундзе расследуюць таямнічую гібель пінгвіна

1.12.2015 / 20:54

Паліцыя Германіі расследуе абставіны гібелі пінгвіна ў заапарку горада Дортмунда.

Тры пінгвіны Гумбальта зніклі з заапарку ў панядзелак. Адзін з іх быў знойдзены пазней мёртвым у вальеры для фламінга, на яго целе выяўленыя раны.

Цяпер паліцыя спрабуе высветліць, было гэта выкраданнем або пінгвіны проста збеглі з свайго вальера.

Тыдзень таму ў гэтым жа заапарку быў знойдзены мёртвым марскі леў, а ў жніўні былі выкрадзеныя карлікавыя малпы. Пакуль няма ніякіх доказаў, што ўсе гэтыя інцыдэнты неяк звязаныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула