БЕЛ Ł РУС

Скончыўся ператрус у рэдакцыі радыё «Рацыя»

27.03.2008 / 16:20

Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.

Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.

З кватэры, якую здымае супрацоўнік радыё «Рацыя», людзі ў цывільным вынясьлі ўсю тэхніку: кампутары, вінчэстэры (усяго чатыры сыстэмныя блёкі, адзін ноўтбук, візітніцы), дыктафоны, пагрузілі ў «Газэль».

Журналістку Юлю Коцкую — яна была адзіная на згаданай кватэры — вязуць на допыт у КДБ. Сама яна пасьпела паведаміць нам па тэлефоне, што праходзіць сьведкай па крымінальнай справе, узбуджанай у 2006 годзе на аўтараў сатырычных мультфільмаў Мініча, Марозава, Абозава.


Юля Коцкая выглядвае з акна кватэры, дзе адбываецца ператрус

Супрацоўнікі КДБ, якія праводзілі ператрус. Жанчыны справа - панятыя
Юля Коцкая

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула