Калядны ролік за некалькі дзён сабраў 20 млн праглядаў ВІДЭА
Калядны ролік нямецкай сеткі супермаркетаў Edeka, які быў апублікаваны 28 лістапада, сабраў усяго за некалькі дзён больш за 20 млн праглядаў.
У відэароліку распавядаецца сумная і кранальная гісторыя пра пажылога мужчыну, які год за годам сустракае Каляды ў самоце, бо яго дзеці і ўнукі не знаходзяць часу яго наведаць.
Саўндтрэкам рэкламы стала песня Dad гурту Supreme Music.