БЕЛ Ł РУС

Пуцін: Турцыя аднымі памідорамі не абыдзецца

3.12.2015 / 13:07

Турэцкія ўлады нясуць прамую адказнасць за гібель расійскіх вайскоўцаў у Сірыі, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас паслання Федэральнаму сходу.

АФП

Пры гэтым ён падкрэсліў, што лічыць сам турэцкі народ дружалюбным Расіі.

«Турэцкі народ добры і таленавіты. З Турцыяй шмат сяброў. Яны павінны ведаць, што мы не ставім знак роўнасці паміж імі і кіруючай вярхушкай, якая адказная за гібель нашых вайскоўцаў», — сказаў Пуцін.

Расійскі прэзідэнт таксама выказаў неразуменне матываў дзеянняў Анкары. Паводле яго слоў, Масква была гатовая «пайсці насустрач» ва ўсіх рознагалоссях.

«Толькі Алах ведае, навошта яны гэта зрабілі. Мабыць, Алах вырашыў пакараць кіраўнікоў, пазбавіўшы іх розуму», — сказаў Пуцін.

Пры гэтым Расія мае намер дзейнічаць адказна і не будзе «нервова рэагаваць».

«Але калі нехта думае, што, здзейсніўшы забойства нашых людзей, яны абыдуцца памідорамі, то яны памыляюцца. Яны не раз пашкадуюць аб зробленым», — заявіў прэзідэнт Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула