БЕЛ Ł РУС

CNN: Еўрапейскія сілавікі згубілі след Салаха Абдэслама

4.12.2015 / 7:30

Сілавікі збіліся са следу меркаванага ўдзельніка серыі лістападаўскіх тэрактаў у Парыжы Салах Абдэслама, распавёў CNN высокапастаўлены прадстаўнік еўрапейскіх контртэрарыстычных структур, які пажадаў застацца ананімным.

Паводле яго слоў, еўрапейскія следчыя ў апошні раз атрымалі інфармацыю пра меркаванага тэрарыста яшчэ 14 лістапада, калі ён нібыта не стаў прыводзіць у дзеянне пояс смяротніка, «збаяўся і патэлефанаваў сябрам у Брусэлі, каб яго забралі з Парыжа».

Пасля гэтага сябры высадзілі Абдэслама ў брусэльскім раёне Схарбек, і яго сляды абрываюцца. Грамадзянін Бельгіі Ахмет Дамані, нібыта які дапамагаў тэрарыстам, быў затрыманы 21 лістапада ў турэцкай Анталіі.

Суразмоўца тэлеканала падкрэсліў, што хутчэй за ўсё тэрарысты «Ісламскай дзяржавы» не будуць рады з'яўленню Абдэслама ў Сірыі, калі нават яму ўдасца туды дабрацца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула