БЕЛ Ł РУС

Жанчына перабягала 8-палосны праспект каля падземнага перахода і трапіла пад колы

5.12.2015 / 16:32

ДТЗ адбылося 4 снежня, каля 22.40, на праспекце Дзяржынскага.

«66-гадовая жанчына ішла з крамы «Алмі» і пачала пераходзіць дарогу не па падземным пераходзе, размешчаным побач, а па праезнай частцы дарогі, — распавялі ў АДАІ Маскоўскага раёна. — Яна ўжо амаль скончыла пераход, калі ў першай або другой паласе яе збіў Ford Mondeo, якім кіраваў 20-гадовы хлопец».

Ад атрыманых траўмаў жанчына загінула на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула