БЕЛ Ł РУС

СМІ: Беларусь адмовіла ААЭ ў куплі МіГ-29 і Су-27

8.12.2015 / 10:8

Французскі партал «Intelligence online» у артыкуле «Minsk exult Abou Dhabi de son plan de vol» сцвярджае, што ВПС Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў былі зацікаўленыя ў набыцці беларускіх знішчальнікаў МіГ-29 і Су-27.

mil.by

Але здзелка не адбылася — беларускі бок адмовіўся прадаваць самалёты. З гэтых знішчальнікаў Абу-Дабі разлічваў стварыць уласную эскадрыллю «агрэсараў», якая б навучала эмірацкіх лётчыкаў баям з машынамі савецкай/расійскай вытворчасці.

«Intelligence online» піша, што ў ААЭ даведаліся, што на гэтае рашэнне паўплывала Расія, якая наклала вета на экспарт самалётаў. Такая рэакцыя цалкам натуральная, бо продаж гэтых знішчальнікаў дапамог бы эмірацкім вайскоўцам пазнаёміцца з магчымасцямі тых сістэм, якія ўстаноўлены на расійскіх і часткова іранскіх самалётах савецкай вытворчасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула