БЕЛ Ł РУС

Нунцый Гуджэроці сустрэўся з уладыкам Філарэтам ФОТАФАКТ

8.12.2015 / 13:14

church.by

7 снежня арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці, які завяршае служэнне ў якасці Апостальскага нунцыя ў Беларусі, сустрэўся з патрыяршым Экзархам усёй Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам і Ганаровым патрыяршым Экзархам усёй Беларусі Мітрапалітам Філарэтам.

У сустрэчах прыняў удзел протаіерэй Андрэй Волкаў, адказны сакратар Упраўлення справамі Мінскай экзархіі.

Мітрапаліт Павел і арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроцці абмяняліся добрымі пажаданнямі і памятнымі падарункамі.

Мітрапаліт Філарэт падчас сардэчнай размовы падзякаваў арцыбіскупу за значны ўклад у развіццё міжканфесійнага дыялогу і пажадаў яму Божай дапамогі ў далейшым служэнні ва Украіне. Суразмоўцы таксама абмяняліся памятнымі падарункамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула