Ліст чытача: Не радыкалізуйцеся заўчасна
Не радыкалізуйцеся заўчасна. Рэжым рухне толькі тады, калі наступіць крах пабудаванай ім жа эканамічнай мадэлі. Раней ня трэба, бо стратэгічна гэта будзе зноў не на карысьць Беларусі. Галоўная справа інтэлігенцыі – фармаваць нацыянальна-культурную эліту. Калі будзе эліта, то прарыў непазбежны. Памятайце, што ў Беларусі абавязкова ўсталюецца свабоднае і заможнае жыцьцё, і ўвогуле нас чакае нядрэнная будучыня, але каб да гэтага дажыць, «Нашай Ніве» трэба жыць доўга.