БЕЛ Ł РУС

Пагарэлы тэатр: аднаногаму «ветэрану» ДНР за ўдзел у вайне падарылі «Запарожац» і новыя мыліцы

8.12.2015 / 21:53

АЯ

Пра гэта рапартуе суполка «брыгады «Усход» ва «УКантакце».

Суполка брыгады «Усход» ва «УКантакце» паведамляе, што 3 снежня аднаму з удзельнікаў «абароны ДНР» пабрацімы падарылі «Запарожац» і новыя мыліцы.

Узнагароджанне адбылося ў Макееўцы і стала часткаю ўрачыстасцяў у гонар загінулых у Афганістане воінаў-інтэрнацыяналістаў. 

«Сённяшняя падзея — гэта прыклад таго, як нашае грамадства ацэньвае подзьвіг абаронцаў Данбаса», — сказаў «сакратар» «Рады бяспекі» «ДНР» перад узнагароджваннем «ветэрана». 

На машыне напісана «Сваіх не кідаем». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула