Мядзведзеў назваў генацыдам адключэнне электрычнасці ў Крыме
Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў назваў генацыдам з боку Украіны спыненне паставак электраэнергіі ў Крым. Пра гэта ён заявіў у размове з прадстаўнікамі пяці расійскіх тэлеканалаў.
Мядзведзеў сказаў, што ўрад Расіі рыхтаваўся да спынення паставак электраэнергіі, і запэўніў, што калапсу ў Крыме не адбылося.