БЕЛ Ł РУС

Парламент Таджыкістана абвясціў прэзідэнта Рахмона лідарам нацыі

9.12.2015 / 13:39

Ніжняя палата таджыкскага парламента (Маджлісі Намаяндагон) аднагалосна ў сераду прыняла закон «Аб заснавальніку міру і адзінства, лідары нацыі».

Dw.de

Таджыкскі прэзідэнт Эмамалі Рахмон абвешчаны лідарам нацыі «за выкананне гістарычнай місіі выратавальніка».

Закон складаецца з 16 артыкулаў, якія рэгулююць статус дзеючага прэзідэнта пасля таго, як ён складзе з сябе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы.

Ён, у прыватнасці, гарантуе Эмамалі Рахмону недатыкальнасць пасля сыходу з прэзідэнцкай пасады. Сярод іншага дакумент рэгламентуе «парадак праявы павагі да лідара нацыі».

Прыняты закон прадугледжвае, што ў Таджыкістане будуць створаны бібліятэкі і музеі, прысвечаныя жыццю Эмамалі Рахмона.

Таксама новы закон прадугледжвае адказнасць за невыкананне прынятага дакумента.

63-гадовы Эмамалі Рахмон нязменна кіруе Таджыкістанам з 1992 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула